thumb|Сцяг Швецыі
Нацыянальны дзень Швецыі, або Дзень шведскага сцяга ( або svenska flaggans dag) — свята Швецыі, адзначаецца штогод 6 чэрвеня. Свята было заснавана рыксдагам у 1983 годзе, да гэтага яно адзначалася як Дзень шведскага сцяга.
Гісторыя Заснавальнікі сучаснай Швецыі прапанавалі увекавечыць дату абрання караля Густава Ваза ў 1523 годзе, і з 1910-х гадоў свята традыцыйна адзначаецца на Алімпійскім стадыёне ў Стакгольме.
Аднак некалькі дзесяцігоддзяў гэтая дата не лічылася нацыянальным святам. 6 чэрвеня 1523 года распалася Кальмарская унія і завяршылася праўленне Даніі, у гэты дзень Швецыя здабыла незалежнасць. Але гэтыя падзеі адбыліся занадта даўно і не мелі дастатковай значнасці для грамадскай свядомасці.
Падзеі Падзеі ў шведскай гісторыі, якія адбыліся 6 чэрвеня: 1523 - Густаў I Ваза быў абраны каралём Швецыі, што азнаменавала распад Кальмарскай уніі. 1654 - Карл X ўспадкаваў трон Швецыі пасля адрачэння каралевы Крысціны. 1809 - Новы ўрадавы апарат вярнуў палітычную ўладу шведскаму дваранству. 1857 - Сафія Насаўская выйшла замуж за караля Швецыі і Нарвегіі Оскара II. 1974 - Урад абвясціў Швецыю канстытуцыйнай манархіяй, якая рэгулюецца парламентам.
Падзеі 1523 і 1809 гадоў лічацца найбольш важнымі. Першая - аднаўленне Швецыі як незалежнай дзяржавы пасля Кальмарскай уніі, другая - стварэнне ўрадавага ладу, які існаваў да 1970-х гадоў.
Спасылкі
Катэгорыя:Святы Швецыі Катэгорыя:Святы 6 чэрвеня