Валанс (, ) — горад і камуна ў Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Дром.

Горад Валанс паходзіць ад рымскай калоніі Valentia, заснаванай у Нарбонскай Галіі (так рымляне называлі гэтую частку Францыі). З IV стагоддзя ўся ўлада ў горадзе належала біскупу, і толькі ў 1450 годзе Людовік XI пераканаў апошняга з іх саступіць свае правы на горад у абмен на каралеўскае заступніцтва і стварэнне ўніверсітэта (скасаваны падчас Французскай рэвалюцыі). Кароль зрабіў Валанс сталіцай герцагства Валенцінуа і надзяліў тытулам герцага Чэзарэ Борджыя; пасля яго смерці тытул быў адроджаны для Дыяны дэ Пуацье; цяперашнімі ўладальнікамі герцагскага тытула з’яўляюцца кіраўнікі Манака.

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы Катэгорыя:Камуны дэпартамента Дром