Дзмітрый Гомза (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец баранавіцкага футбола, спачатку гуляў у клубах ніжэйшых ліг. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам «Белтрансгаза» ў Другой лізе.

У пачатку 2012 года перайшоў у «Гомель», за які не згуляў ніводнага матча ў аснове (тым не менш стаў пераможцам Суперкубка Беларусі 2012) і хутка быў аддадзены ў арэнду «Віцебску». У «Віцебску» стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2012.

Пасля сезона 2012 пакінуў гомельскі клуб і ў лютым 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе, аднак, не замацаваўся і ў ліпені 2013 года стаў іграком «Гарадзеі», дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2014 года пакінуў «Гарадзею» і ў лютым падпісаў кантракт з «Віцебскам». Але на гэты раз ужо не здолеў прадэманстраваць бамбардзірскіх паказчыкаў двухгадовай даўніны, за палову сезона забіў 4 галы. У жніўні 2014 года пакінуў віцебскі клуб і перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў асноўным нападнікам.

У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Гомеля». У сезоне 2016 быў асноўным нападнікам гамяльчан і дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе, а сам быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне. У сезоне 2017 страціў месца ў аснове і згуляў толькі ў сямі матчах Вышэйшай лігі, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Гомелем» па пагадненні бакоў быў разарваны, і Дзмітрый стаў іграком «Белшыны». У сезоне 2018 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў». У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2019 года падпісаў кантракт з «Гомелем». У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У 2021 годзе заставаўся іграком гомельскай каманды ў Вышэйшай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове, адзначыўся 8 галамі за сезон.

У студзені 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт. Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў стартавым складзе. Па выніках сезона з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У лютым 2023 года папоўніў склад гомельскага «Паперпрама». У маі 2023 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў абвешчаны АБФФ персонай нон-грата ў беларускім футболе, пасля чаго па пагадненні бакоў пакінуў «Паперпрам» і неўзабаве далучыўся да каманды «Спарк» у аматарскай лізе Гомеля.

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель