Ва́га () — рака ў Валагодскай і Архангельскай вобласці Расіі, самы буйны левы прыток Паўночнай Дзвіны.

Даўжыня 575 км, плошча вадазбору . Бярэ пачатак сярод балот у Валагодскай вобласці, працякае па лясістай мясцовасці. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, ледастаў у канцы красавіка. Сярэдні гадавы расход вады: 385 м³/сек (каля сяла Шэгавары); 369 ³/сек (каля сяла Усць-Сюма).

Асноўныя прытокі: Кулой, Усцья (справа), Вель (злева). Суднаходная (пры высокай вадзе) ад Вельска (на 355 км). Галоўныя прыстані — Вельск і Шэнкурск. У басейне ракі каля 1000 азёр агульнай плошчай 92,5 км².

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ

Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Паўночнай Дзвіны