Натуна-Бесар або Вялікая Натуна () — найбуйнейшы востраў архіпелага Натуна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча — 1720 км². Насельніцтва — каля 60 тыс. чал.
Востраў з’яўляецца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны каля 8 тысячагоддзя да н. э. у выніку павышэння ўзроўню акіяна. Берагі пясчаныя, атачаюцца каралавым рыфам. Найвышэйшы пункт — гара Ранаі (1035 м). Не далёка ад яе знаходзіцца парк Аліф, дзе на плошчы 3 га можна бачыць скалы самых незвычайных форм.
Прырода багата на разнастайныя віды птушак, тут жывуць малпы (Presbytis natunae), марскія чарапахі, яшчаркі. Багатая фаўна каралавага рыфа.
Клімат трапічны мусонны. Сярэдняя тэмпература +27,1 °C. Найбольш сухая пара году — з сакавіка да ліпеня.
На Натуна-Бесар знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр астравоў Натуна — Ранаі. Значная частка яго жыхароў займаецца здабычай і транспартыроўкай прыроднага газу. Востраў — афшорная зона. Дзейнічае аэрапорт.
Спасылкі Wonderful Indonesia About Natuna Island Natuna Coral Reef
Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Астравы Паўднёва-Кітайскага мора Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна