__NOTOC__
6 ліпеня — сто восемдзесят сёмы (сто восемдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 913: Візантыйскі імператар Аляксандр памірае. Перад смерцю ён аб’яўляе імператарам свайго сямігадовага пляменніка Канстанціна VII Парфірароднага, які пакуль намінальна пануе пад рэгенцтвам Патрыярха Канстанцінопальскага. 969: Фаціміды пачалі будаўніцтва Каіра. 1253: У дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга. 1651: Бітва пад Лоевам падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага скончылася перамогаю вялікалітоўскага войска пад камандаваннем Януша Радзівіла. 1701: Падчас Паўночнай вайны стральцы і жыхары Архангельска адбілі атаку на горад шведскай эскадры. 1788: Руская эскадра разбіла шведскі флот пры востраве Гогланд у Фінскім заліве. 1898: Сенат ЗША зацвердзіў анэксію Гавайскіх астравоў. 1907: Абвешчана аб утварэнні брытанскага пратэктарата Ньясаленд 1947: Адбыўся Першы з’езд беларусаў у Остэргофене (Германія) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і інш. 1989: Адроджана Полацкая епархія Беларускага экзархата РПЦ. 2023: У шэрагу рэгіёнаў свету назіралася анамальная гарачыня, зафіксаваны рэкорд з сярэдняй тэмпературай паветра на Зямлі 17,23 °C.
Нарадзіліся 1747: Джон Пол Джонс, адмірал 1755: Джон Флаксман, англійскі мастак 1778: Жан-Батыст Бары дэ Сен-Венсан, французскі батанік 1796: Мікалай I, імператар расійскі 1851: Янка Лучына, беларускі паэт (пам. 28.7.1897) 1865: Эміль Жак-Далькроз, швейцарскі музычны педагог, кампазітар 1878: Эйна Лейна, фінскі пісьменнік 1900: Іван Лупіновіч, беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі (пам. 9.10.1968) 1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык (пам. 18.12.1969) 1919: Асвальда Гуаясамін, эквадорскі мастак 1927: Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак 1929: Жан-П'ер Макі, французскі рэжысёр 1936: Сюсаку Аракава, японскі мастак 1939: Мэры Пітэрс, брытанская і ірландская лёгкаатлетка 1944: Бернхард Шлінк, нямецкі юрыст і пісьменнік 1946: Сільвестэр Сталоне, амерыканскі акцёр 1946: Джордж Буш, 43-і прэзідэнт ЗША 1948: Наталі Бай, французская актрыса 1972: Ларан Гадэ, французскі пісьменнік і драматург 1977: Макс Мірны, беларускі тэнісіст 1980: Ева Грын, французская актрыса 1991: Беатрыс Чэпкоеч, кенійская лёгкаатлетка
Памерлі 1189: Генрых II Плантагенет, кароль Англіі 1249: Аляксандр II, кароль шатландскі 1415: Ян Гус, чэшскі рэлігійны дзеяч 1533: Лудовіка Арыёста, італьянскі паэт, драматург 1553: Эдуард VI, кароль англійскі 1715: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі 1796: Адам Нарушэвіч, паэт і гісторык (нар. 20.10.1733) 1835: Джон Маршал, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1893: Гі дэ Мапасан, французскі пісьменнік 1916: Адзілон Рэдон, французскі мастак 1946: Жанна Ланвен, французская мастачка-мадэльер 1946: Ота Гейгенбергер, нямецкі мастак 1952: Марыза Басцье, французская лётчыца 1959: Георг Грос, нямецкі мастак 1962: Уільям Фолкнер, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1971: Роджэр Адамс, амерыканскі хімік 1973: Джо Эванс Браўн, амерыканскі акцёр 1976: Чжу Дэ, кітайскі вайсковы дзеяч 2002: Джон Франкенхаймер, амерыканскі рэжысёр 2005: Клод Сімон, французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2008: Нона Мардзюкова, руская актрыса (нар. 25.11.1925) 2009: Роберт Стрэйндж Макнамара, 7-ы міністр абароны ЗША
Святкуюць Дзень пацалунку Казахстан: Дзень сталіцы Астаны Кайманавы астравы, Вялікабрытанія: Дзень Канстытуцыі Каморскія астравы: Дзень незалежнасці Лесота: Дзень сям’і Літва: Дзень дзяржаўнасці Малаві: Дзень незалежнасці Чэхія: Дзень Яна Гуса
706