Карл Ларсан (; , Стакгольм — , Сундборн, каля г. Фалун) — шведскі жывапісец.
Біяграфія Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў (1869). Працаваў як ілюстратар і карыкатурыст, выконваў пано і роспісы на гістарычныя тэмы (фрэскі ў Нацыянальным музеі, Стакгольм, 1894—1908); папулярныя створаныя Ларсанам сцэны хатняга побыту (алей, акварэль, афорт), якія выдаваліся ў выглядзе альбомаў («Мая сям’я» , 1895; «Ларсаны», 1902; «Дом на сонцы», 1909). Лірычная цеплыня, інтымнасць, крыху ідылічная жыццярадаснасць спалучаліся ў творчасці Ларсана з дэкаратыўнай стылізацыяй ў духу стылю «мадэрн».
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стакгольме