Лулеа (, па-паўночнасаамску Luleju, па-луле-саамску Julev, ) — горад на поўначы Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны і найпаўночнага лену краіны — Нарботэна. Насельніцтва — 46 607 чалавек (2010, найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтр металургіі. Месцазнаходжанне найпаўночнага ў Швецыі тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя thumb|left|250px|Стургатан — галоўная вуліца гораду Лулеа быў заснаваны ў XIV стагоддзі на месцы сучаснага Гамельстада (даслоўна «Старога горада»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Лулеа атрымаў гарадскія прывілеі, аднак праз узняцце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэнню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Лулеа, у некалькіх кіламетрах на ўсход ад Старога. Новы Лулеа меў квадратную планіроўку, якая, па большай частцы, захавалася і сёння. У 1888 годзе да Лулеа была пракладзена г.зв. Рудная чыгунка (Мальмбанан), якая злучыла яго з мястэчкам Мальмбергет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагоддзі горад расце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швецыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснавана Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус універсітэту.

Спорт Лулеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) і баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)

Славутасці thumb|right|250px|Кафедральны сабор Лулеа Неагатычны кафедральны сабор (канец XIX стагоддзя) Нарботэнскі тэатр Музей Нарботэна Гамельстад — старажытнае царкоўнае мястэчка, першапачатковае месца заснавання Лулеа, якое ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Вядомыя асобы Мод Адамс — шведская актрыса Крыстафер Острэм — шведскі спявак

Гарады-пабрацімы Тромсё, Нарвегія Кемі, Фінляндыя Мурманск, Расія Зеніца, Боснія і Герцагавіна Пуэрта Кабесас, Нікарагуа

Спасылкі

lulea.se — Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Швецыі