Убо́рак () — вадасховішча ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, за 1 км на паўночны захад ад пасёлка Уборак. Створана ў 1983 годзе у мэтах увільгатнення сельгасугоддзяў і рыбагадоўлі.

Наліўное вадасховішча, напаўняецца па канале з ракі Няцёша. Плошча паверхні 0,27 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня земляной дамбы 2,07 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 6,4 м, сярэдняя 4 м. Аб'ём вады 1,05 млн. м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,8 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады 5,3 м на працягу года.

Літаратура

Спасылкі

В Добрушском районе на водоеме Уборок открыт ведомственный пляж . Добрушскі край.

Катэгорыя:Басейн Іпуці Катэгорыя:Вадасховішчы Добрушскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці