Дэвід Джуіт (, нар. ) — амерыканскі астраном, прафесар Інстытута астраноміі Гавайскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Англіі. У 1979 скончыў Лонданскі ўніверсітэт. У 1980 г. атрымаў навуковую ступень магістра прыродазнаўчых навук у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, а ў 1983 годзе там жа — ступень доктара філасофіі ў галіне астраноміі. У сферу яго інтарэсаў ўваходзяць вывучэнне транснептунавага рэгіёну Сонечнай сістэмы, гісторыя фарміравання Сонечнай сістэмы і фізічныя ўласцівасці камет. Разам з Джэйн Лу выявіў першы аб'ект пояса Койпера ў жніўні 1992 года. За гэта адкрыццё быў узнагароджаны ў 2012 годзе прэстыжнымі прэміямі Шаа і Каўлі.

Спасылкі Curriculum vitae Video interview David Jewitt website

Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы XXI стагоддзя Катэгорыя:Астраномы ЗША Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астэроідаў Катэгорыя:Першаадкрывальнікі ТНА Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Каўлі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША