Беларускі незалежніцкі блок — кааліцыя апазіцыйных партый і арганізацый Беларусі правацэнтрысцкай ідэалогіі.

Гісторыя Створаны 27 кастрычніка 2009. Кааліцыйнае пагадненне аб стварэнні БНБ падпісалі сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, а таксама кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэнні руху «Маладая Беларусь» Артур Фінкевіч, руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, аб’яднання «Правы альянс» Юрый Карэтнікаў, і Моладзевага хрысціянска-сацыяльнага саюзу «Маладыя дэмакраты» Аляксандр Шумкевічhttp://naviny.by/rubrics/politic/2009/10/27/ic_articles_112_165163/ .

Стваральнікі кааліцыі заяўляюць, што адкрытыя да супрацы з іншымі грамадска-палітычнымі сіламі Беларусіhttp://mfront.net/content.php?content.2547 .

У дзень сваёй прэзентацыі «Беларускі незалежніцкі блок» вывесіў па ўсёй Беларусі 100 нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоўhttp://nashaniva.by/index.php?c=ar&i=30927 .

Члены Рух «За Свабоду» Беларуская хрысціянская дэмакратыя Партыя БНФ «Малады Фронт» Правы альянс Рух салідарнасці «Разам» Рух «Маладая Беларусь» МХСС «Маладыя дэмакраты»

Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі