Пясча́нка — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, прыток ракі Ловаць.

Даўжыня ракі 14 км. Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Паташня, упадае ў Ловаць каля аграгарадка Мяжа. Працякае па ўсходняй ўскраіне Гарадоцкага ўзвышша. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,8 м/км. Плошча вадазбору 58 км². Каля 70 % плошчы вадазбору Пясчанкі занята лесам.

У Пясчанку ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. Уздоўж ракі вёскі Паташня, Звягі, Барысаўка.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Ловаці