Іаган-Георг III (; ,  — , ) — курфюрст саксонскі з 1680 года, прадстаўнік альбертынскай лініі Ветынаў.

Нагадваў свайго бацьку Іагана-Георга II любоўю да задавальненняў, музыкі, італьянскіх спевакоў, але адрозніваўся ад яго цвёрдасцю характару і ўсведамленнем свайго абавязку перад імператарам і імперыяй. Ён спыніў двухсэнсоўныя адносіны з Францыяй, імкнуўся зблізіцца з курфюрстам брадэнбургскім, дапамагаў імператару ў вайне з туркамі, асабіста ўдзельнічаў у паходзе супраць іх (1688) і пры аднаўленні вайны з Францыяй прыняў на сябе, нягледзячы на хваробу, камандаванне імперскай арміяй. Памёр напачатку ваенных дзеянняў.

Сям’я Іаган-Георг III ажаніўся з Ганнай Сафіяй Дацкай (1647—1717), дачкой дацкага караля Фрыдэрыка III. Вяселле адбылося ў Капенгагене 9 кастрычніка 1666 года. Жонка падарыла Іагану двух сыноў:

Іаган Георг IV (18 кастрычніка 1668 года — 28 мая 1694 года) — атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі тытул курфюрст Саксоніі, але памёр у 1694 годзе, перадаўшы тытул брату. Фрыдрых Аўгуст I Моцны (22 мая 1670 года — 1 лютага 1733 года), быў кіраўніком Саксоніі, а таксама быў абраны каралём Польшчы ў 1697 годзе.

Катэгорыя:Ветыны Катэгорыя:Курфюрсты саксонскія Катэгорыя:Военачальнікі Свяшчэннай Рымскай імперыі