Піньі́нь (, pīnyīn; больш афіцыйна: 汉语拼音, Hànyǔ pīnyīn, Ханьюй піньінь, што значыць «Запіс гукаў кітайскай мовы») — сістэма раманізацыі для кітайскай мовы. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы (КНР) піньінь мае афіцыйны статус. З 1 студзеня 2009 г. піньінь стаў афіцыйным стандартам раманізацыі ў Тайвані. У ліпені 2009 г. прэзідэнт астраўной дзяржавы Ма Інцзю на пасяджэнні Форума па эканоміцы, гандлю і культуры паміж бакамі Тайваньскага праліва (г. Чанша, правінцыя Хунань) прапанаваў таксама перайсці на спрошчаныя іерогліфы.

Піньінь быў прыняты ў 1958 г., з 1979 ён выкарыстоўваецца ва ўсім свеце ў якасці афіцыйнай лацінскай транскрыпцыі імёнаў і назваў з КНР. Яна замяніла транскрыпцыі Уэйда—Джайлза і чжуінь, якія існавалі раней.

Транскрыпцыя была ўхвалена Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO) у якасці асноўнай лацінскай транскрыпцыі кітайскай мовы.

У піньіне выкарыстоўваюцца ўсе літары лацінскага алфавіта, акрамя V, і дададзена літара Ü (u-умляўт; пры ўводзе ў камп'ютар літара V можа выкарыстоўвацца замест Ü). Абазначэнне тонаў у піньіне прадугледжана з дапамогай надрадковых знакаў. Звычайна іх пішуць толькі ў навучальнай літаратуры. У слоўніках нумар тону часам указваецца за словам, запісаным піньінем, напрыклад: dong2 або dong² (= dóng).

Беларуская транскрыпцыя складоў піньінь Аа - аai - айan - аньang - анao – аоВba - баbai – байban - баньbang – банbao – баоbei - бэйben – бэньbeng – бэнbi - біbian - беньbiao – бяоbie - беbin - біньbing - бінbo - боbu - буСca - цаcai - цайcan - цаньcang - цанcao – цаоce - цэcen - цэньceng - цэнci - цыcong - цунcou - цоўcu - цуcuan - цуаньcui – цуэйcun - цуньcuo - цуоСНcha - чаchai - чайchan - чаньchang - чанchao – чаоche - чэchen - чэньcheng - чэнchi - чыchong - чунchou - чоўchu - чуchua - чуаchuai - чуайchuan - чуаньchuang - чуанchui – чуэйchun - чуньchuo - чуоDda – даdai - дайdan – даньdang – данdao – даоde - дэdei – дэйden – дэньdeng – дэнdi - дыdian – д’еньdiao – д’яоdie – д’еding – дынdiu – дыўdong - дунdou – доўdu – дуduan – дуаньdui – дуэйdun – дуньduo – дуоEe – эei – эйen – эньeng – энer – арFfa – фаfan - фаньfang - фанfei - фэйfen – фэньfeng – фэнfo - фоfou – фоўfu - фуGga - гаgai - гайgan – ганьgang – ганgao – гаоge - гэgei – гэйgen – гэньgeng - гэнgong – гунgou - гоў gu - гуgua - гуаguai – гуайguan - гуаньguang - гуанgui – гуэйgun - гуньguo - гуоHha – хаhai – хайhan – ханьhang – ханhao – хаоhe – хэhei – хэйhen – хэньheng – хэнhong –хунhou - хоўhu – хуhua – хуаhuai – хуайhuan - хуаньhuang – хуанhui – хуэйhun – хуньhuo – хуоJji - дзіjia - дзяjian – дзеньjiang - дзянjiao - дзяоjie - дзеjin - дзіньjing - дзінjiong - дзюнjiu - дзіўju - дзюjuan - дзюаньjue - дзюэjun - дзюньКka – каkai – кайkan – каньkang – канkao – каоke – кэkei – кэйken – кэньkeng – кэнkong - кун kou – коўku – куkua – куаkuai – куайkuan – куаньkuang - куан kui – куэйkun – куньkuo – куоLla – лаlai – лайlan – ланьlang – ланlao – лаоle – лэlei – лэйleng – лэнli – ліlia – ляlian – леньliang – лянliao – ляоlie – леlin – ліньling – лінliu – ліўlong – лунlou – лоўlu – луlü – люluan – луаньlüan – люаньlüe – люэlun – лунь luo – луоMma – маmai – майman – маньmang – манmao – маоme – мэmei – мэйmen – мэньmeng – мэнmi – міmian – меньmiao – мяоmie – меmin – міньming – мінmiu – міўmo – моmou - моўmu – муNna – наnai – найnan – наньnang – нанnao – наоne – нэnei – нэйnen – нэньneng – нэнni – ніnian – неньniang – нянniao - няо nie – неnin – ніньning – нінniu – ніўnong – нунnou – ноўnu – нуnü – нюnuan – нуаньnüe – нюэnuo – нуоOo – оou – оўPpa – паpai – пайpan – паньpang – панpao – паоpei – пэйpen – пэньpeng – пэнpi – піpian – пеньpiao – пяоpie – пеpin – піньping – пінpo – поpou – поўpu – пуQqi – ціqia – цяqian - ценьqiang – цянqiao – цяоqie – цеqin – ціньqing – цінqiong – цюнqiu – ціўqu – цюquan - цюаньque – цюэqun – цюньRran – жаньrang – жанrao – жаоre – жэren – жэньreng – жэнri – жыrong – жунrou – жоўru – жуruan – жуаньrui – жуэйrun – жуньruo – жуоSsa – саsai – сайsan – саньsang – санsao – саоse – сэsei – сэйsen – сэньseng – сэнsi – сыsong – сунsou – соўsu – суsuan – суаньsui – суэйsun – суньsuo – суоSHsha- шаshai – шайshan – шаньshang – шанshao – шаоshe – шэshen – шэньsheng –шэнshi – шыshou – шоўshu – шуshua – шуаshuai – шуайshuan – шуаньshuang - шуан shui – шуэйshun – шуньshuo – шуо Tta – таtai – тайtan – таньtang – танtao – таоte – тэtei – тэйten – тэньteng – тэнti – тыtian – т’еньtiao – т’яоtie – т’еting – тынtong – тунtou – тоўtu – туtuan – туаньtui – туэйtun – туньtuo – туоWwa – ваwai – вайwan – ваньwang – ванwei – вэйwen – вэньweng – вэнwo – воwu – вуXxi – сіxia – сяxian – сяньxiang – сянxiao - сяо xie – сеxin – сіньxing – сінxiong – сюнxiu – сіўxu – сюxuan – сюаньxue – сюэxun – сюньYya – яyan – яньyang – янyao – яоye – еyi – іyin – іньying – інyo – ёyong – юнyou – ёўyu – юyuan – юань yue – юэyun – юньZza – дзаzai – дзай zan – дзань zang – дзанzao – дзаоze – дзэ zei – дзэйzen – дзэньzeng – дзэнzi – дзыzong - дзунzou - дзоўzu – дзуzuan – дзуаньzui – дзуэйzun – дзуньzuo – дзуоZHzha – джаzhai – джайzhan – джаньzhang – джанzhao – джаоzhe – джэzhen – джэньzheng – джэнzhi – джыzhong – джунzhou – джоўzhu – джуzhua – джуаzhuai – джуайzhuan – джуаньzhuang – джуанzhui – джуэйzhun – джуньzhuo – джуо Стык складоў: пры перадачы транскрыпцыі двух суседніх складоў, першы з якіх заканчваецца на -н, а другі пачынаецца на галосную, на стыку складоў ставіцца апостраф: 长安 Чан’ань.

Транскрыпцыя падаецца паводле "Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік, Мінск, 2020"

Спасылкі PinYin.info — a guide to the writing of Mandarin Chinese in romanization New Edition Hanyu Pinyin Syllable Table Little Pinyin App 1.0 online

Катэгорыя:Раманізацыя кітайскай мовы