Павел Платонаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Брат-блізнюк Паўла, Дзмітрый, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера З 2003 года выступаў за «Зорку-БДУ». У 2006 годзе разам з братам перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны, пасля гуляў за «Граніт», «Шахцёр» і «Гомель». У 2012 годзе ўпершыню разышоўся з братам па розных клубах, бо стаў іграком «Гарадзеі».

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ», але ў жодзінскім клубе з’яўляўся на полі толькі эпізадычна. Па заканчэнні сезона ў студзені 2014 года пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру, перайшоўшы на працу ў IT-сферу.

Міжнародная кар’ера У 2005—2007 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2006, 2007 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 дубль Зорка-БДУ 7 0 2004 дубль Зорка-БДУ 15 4 2005 Д1 Зорка-БДУ 16 0 2006 Д1 БАТЭ 11 0 2007 Д1 БАТЭ 23 0 2008 Д1 Граніт 25 0 2009 Д1 Шахцёр 1 0 2010 Д2 Гомель 23 5 2011 Д1 Гомель 18 0 2012 Д2 Гарадзея 15 1 2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ 7 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ