Пло́шча Дзяржа́ўнага Сця́гаАб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска. Рашэнні 26-га склікання № 359/25/26 — 20 верасня 2013 — плошча на перакрыжаванні пр. Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай насупраць Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» ў Мінску. Пад размяшчэнне плошчы разглядаліся таксама пляцоўкі каля Палаца Рэспублікі і на ўездзе ў горадПрезидент Беларуси внес свой вклад в реконструкцию Площади Флага в Минске .
Адкрыццё
Урачыстае адкрыццё 2 ліпеня 2013 года пачалося з канцэрту і завяршылася афіцыйнай часткай. На адкрыццё плошчы прыехалі чыноўнікі, дыпламаты, вышэйшыя службовыя асобы краіны, прэзідэнт Лаоса Цюмалі Сайнясон і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Усяго ў адкрыцці новай плошчы ўдзельнічалі 1500 чалавек. Пасля ўзняцця сцяга прагрымелі артылерыйскія залпы.
Апісанне Плошча аб’яднала ў сабе ўсё тое, чым ганарыцца краіна. Герб размяшчаецца каля падножжа флагштока, сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы, шырыня якой складае 24 м, ёсць дзве пліты з тэкстам гімна і картай Беларусі. Па радыусе ўздоўж пешаходных дарожак размяшчаюцца 7 гранітных трохмятровых стэл з бронзавымі гербамі абласцей Беларусі і горада Мінска. Кветкавыя кампазіцыі будуць аформлены ў стылі нацыянальнага арнаменту.
Флагшток Да пачатку рэканструкцыі тэрыторыі на гэтым месцы размяшчалася бетонная стэла з гадзіннікам і постаццю бога гандлю Меркурыя, якая была заменена на велізарны флагшток з нержавеючай сталі для Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дыяметр флагштока складае 30 сантыметраў уверсе і паўтара метра ля падножжа. Вышыня — 70 метраў, верхавіна флагштока з наступам цемры міргае, выконваючы ролю гарадскога маяка, які падсвятляецца пражэктарамі.
Плошча самога сцяга, выкананага са спецыяльнай воданепранікальнай і невыгаральнай тканіны, складае 100 м кв. і важыць 25 кг. Уздымаецца і апускаецца палатно як аўтаматычна, гэтак і з дапамогай дыстанцыйнага кіравання.
Гл. таксама Плошча дзяржаўнага сцяга (Баку)
Спасылкі
Президент Беларуси внес свой вклад в реконструкцию Площади Флага в Минске
Катэгорыя:Плошчы Мінска