Валяр’я́н ле́кавыНазва згодна з (Valeriana officinalis) — від раслін роду падсямейства . У медыцынскіх мэтах выкарыстоўваюць карэнішча і карані расліны. Ужываецца ў якасці седатыўнага лекавага сродку і як (у дачыненні да гладкай мускулатуры органаў страўнікава-кішачнага тракту (СКТ) і мочавыдзяляльнай сістэмы). Валодае таксама жаўцягонным дзеяннем, павялічвае СКТ, пашырае .

Назва

Валяр’ян лекавы, аўрыян, валерыана, валяр’янАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927., дуброўка, валяр’яна, капроўнік, капроўнік лесавы, валяр’янка, рута, грудоўка Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918. Ботанический словарь, СПб., 1878..

Батанічнае апісанне

Валяр’ян лекавы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 1,5 (1,2—1,8) м.

Карэнішча — кароткае, тоўстае (даўжынёй да 4 см, таўшчынёй да 3 см), з друзлым асяродкам, часта полае, з папярочнымі перагародкамі. Ад карэнішча адыходзяць з усіх бакоў шматлікія тонкія даданыя карані, часам падземныя парасткі — сталоны. Карані часта аддзеленыя ад карэнішча, гладкія, ломкія, таўшчынёй да 3 см, даўжынёй . Колер карэнішча і каранёў звонку — жаўтлява-карычневы, на зломе — ад жаўтлявага да карычневага. Пах моцны, духмяны. Смак воднай вытрымкі рэзкі, саладкавата-гаркаваты.

Сцябло — прамастаячае, дудчатае, бароздавае, бліжэй да суквецця разгалінаванае. На адным кусце развіваецца некалькі сцёблаў.

Лісце: ніжняе і сярэдняе — доўгачаранковае, верхняе — сядзячае, супраціўнае, часам чарговае або сабранае па тры-чатыры ў , перыстарассечанае.

Кветкі — духмяныя, дробныя, да 4 мм у дыяметры, абодваполыя, з падвойным калякветнікам, белыя, бледна-фіялетавыя ці ружаватыя, сабраны ў буйныя верхавінныя і пазушныя шчытковападобныя або мяцельчатыя галінастыя суквецці. Вяночак варонкападобны, з пяцілопасцевым выгібам. Тычынак тры. Цвіце з другога года жыцця амаль усё лета.

Пылковае зерне трохбораздавае, шарападобна-пляскатай формы. Даўжыня палярнай восі 37,4-46,2 мкм, экватарыяльны дыяметр 41,8-50,6 мкм (без шыпоў). У абрысе з полюса круглява-трохкутныя, з экватара — шырокаэліптычныя. Разоры шырынёй 8-12 мкм, кароткія, краі няроўныя, канцы прытуплены; мембрана разор пакрыта нераўнамерна крупчастай скульптурай. Шырыня мезакольпіума 30,8-39,6 мкм, дыяметр апакольпіума 12-18 мкм. Экзіна таўшчынёй да 3 мкм (без шыпоў), стрыжаньковы пласт бачны. Скульптура шыпаватая, шыпы з шырокай падставай, адцягненымі і тонказавостранымі канцамі вышынёй да 1,5 мкм. Дыяметр падставы шыпоў 1-1,2 мкм, адлегласць паміж імі 1-4 мкм. Тэкстура крупчастая. Пылок жоўтага колеру.

Формула кветкі: .

Плод — сямянка, спее ў жніўні — верасні. Вага тысячы насенін (пладоў) 0,4—0,5 г.

Арэал і экалогія Радзімай з’яўляецца Міжземнамор’е. Распаўсюджаная ва ўмеранай і субтрапічнай зонах, у тым ліку практычна на ўсёй еўрапейскай частцы Расіі.

Расце на забалочаных і нізінных лугах, на травяных і тарфяных балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах, сярод зараснікаў кустоў, на палянах і ўзлесках. Уведзены ў культуру, і патрэба ў валяр’яне лекавым як лекавай сыравіне задавальняецца за кошт вырошчвання гэтай расліны на плантацыях.

Выкарыстанне

Прэпараты з яго каранёў і карэнішча дзейнічаюць на арганізм шматбакова: як агульназаспакаяльны, сасударасшыральны сродак, рэгулююць дзейнасць сэрца, паляпшаюць кровазабеспячэнне сардэчнай мышцы, расшыраюць бронхі. Акрамя таго, валяр’ян супакойвае, узмацняе страўнікавую сакрэцыю і жоўцевыдзяленне. Ужываецца як заспакаяльны сродак для паляпшэння дзейнасці сэрца пры нервовым узбуджэнні, бяссонніцы, галаўным болі, а таксама пры неўрозах сэрца, якія суправаджаюцца сэрцабіццем, пры неўрозах страўніка з болямі спазматычнага характару, запорамі, уздуццем кішэчніка, а таксама пры клімактэрычных расстройствах. Эфектыўнасць валяр’яну больш высокая, калі яго ўжываюць сістэматычна і працяглы часЭнцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993..

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3

Катэгорыя:Валяр’ян Катэгорыя:Лекавыя расліны