Ота Паўль Герман Дзільс (; , — , ) — нямецкі хімік-арганік.
Біяграфія Сын вядомага нямецкага лінгвіста і даследчыка рэлігій Германа Аляксандра Дзільса. У 1899 годзе скончыў Берлінскі ўніверсітэт, дзе з 1906 года быў прафесарам; з 1916 года прафесар Кільскага ўніверсітэта.
Асноўныя працы Дзільс прапанаваў у 1927 спосаб дэгідравання арганічных злучэнняў з дапамогай селену без змены іх вугляроднага шкілета; дэгідраваў халестэрын і іншыя стэрыны.
Нобелеўская прэмія У 1928 годзе сумесна з К.Альдэрам адкрыў дыенавы сінтэз і атрымаў з дапамогай гэтага метаду вялікую колькасць арганічных злучэнняў розных класаў (Нобелеўская прэмія па хіміі, 1950, сумесна з К.Альдэрам).
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі