Су́прасль С. 96. () — горад у Польшчы, у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства, на ўсход ад горада Беласток.
Горад размешчаны над ракой Супрасль, на тэрыторыі Кнышынскай пушчы.
Гісторыя Заснаванне Супрасля звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, размешчанага паблізу Грудка ўніз па рацэ. У пачатку XVI стагоддзя пабудавана Супрасльская царква-крэпасць, якая затым была аздоблена адмысловымі фрэскамі і іканастасам. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў Супрасль стала значным культурна-навуковым асяродкам, тут знаходзілася багатая бібліятэка, друкарня. Вядомы імёны супрацоўнікаў тыпаграфіі другой паловы XVIII стагоддзя: друкары Антон Чарняўскі, Крэстомскі, Адам Генрых Подзебраньскі, мастак і прафесар жывапісу Антоній Грушэцкі, гісер Аляксей ЗавадскіСупрасльская типография.
У пачатку XIX стагоддзя манастыр заняпаў, выдатная бібліятэка была вывезена з Супраслі, большай часткай — у Вільню. Тады ж быў страчаны найкаштоўнейшы яе скарб: старэйшы напісаны кірыліцай рукапіс XI стагоддзя.
У сярэдзіне XIX стагоддзя Супрасль стала буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці, але тэкстыльныя прадпрыемствы былі ліквідаваны ў пачатку XX стагоддзя з-за аддаленасці горада ад чыгуначных шляхоў. Архітэктурныя помнікі Супраслі былі моцна разбураны фашысцкімі акупантамі ў 1944, пасля вайны — часткова адбудаваныя. З 1980-х гадоў аднавіў дзейнасць Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр, у 1996 годзе польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за праваслаўнай царквою, зараз тут завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы.
Гаспадарчае развіццё Размяшчэнне горада ў маляўнічай лясістай мясцовасці спрыяе развіццю розных галін гаспадарчай дзейнасці. У Супраслі знаходзіцца дырэкцыя ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы. Горад з’яўляецца цэнтрам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Тут развіваецца рэкрэацыйная сфера, з 2001 года Супрасль атрымала статус курорта. Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты, з 2006 года дзейнічае Музей ікон. У Супраслі працуе Вышэйшая школа фізічнага выхавання і турызму.
Славутасці
Дабравешчанская царква-крэпасць (пачатак XVI стагоддзя, адбудавана ў 1999 годзе) Палац архімандрытаў (XVII стагоддзе, адбудаваны) Царква Іаана Багаслова (XIX стагоддзе, адбудавана ў 1958 годзе)
Беларусы ў Супраслі Супрасль з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Наяўнасць тут важнага асяродка праваслаўя з’яўляецца чыннікам, які спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці мясцовых беларусаў.
Вядомыя асобы Вера Маслоўская
Літаратура
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1500 годзе