Юліус Лотар фон Меер (; , Фарэль — , Цюбінген) — нямецкі хімік, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук з 1890 года. Разам з Дз. І.Мендзялеевым лічыцца стваральнікам перыядычнай сістэмы элементаў.
Біяграфія Скончыў Вюрцбургскі ўніверсітэт (доктар медыцыны, 1854). Вывучаў натуральныя навукі ва ўніверсітэтах Гайдэльберга (дзе працаваў у лабараторыі Р. Бунзена), Кёнігсберга і Брэслаў (доктар філасофіі, 1858). З 1859 выкладаў ва ўніверсітэце Брэслаў, у 1866—1868 гадах у Лясной акадэміі ў Нейштат-Эбервальдзе. У 1868—1876 гадах прафесар ва ўніверсітэце Карлсруэ, з 1876 ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1860 годзе прыняў удзел у Міжнародным кангрэсе хімікаў у Карлсруэ, на якім абмяркоўваліся вызначэнні асноўных паняццяў хіміі.
Зноскі
Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Хімікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві Катэгорыя:Выпускнікі Вюрцбургскага ўніверсітэта