Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (, в. Літва, цяпер  — ) — беларускі мастак-жывапісецhttp://www.rh.by/by/74/250/1825/ Харашэвіч Кастусь // Рэгіянальная газета.

Біяграфія Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладзечанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусветнай вайныhttp://www.rh.by/by/25/120/230/ Мой настаўнік Барыс Кіт // Рэгіянальная газета. Прымаў удзел у дзейнасці СБМhttp://www.rh.by/by/88/10/2202/ Я малюю, проста каб існаваць // Рэгіянальная газета.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958). Дыпломная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы».. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Член мастацкай суполкі «Пагоня».http://newsletter.iatp.by/ctr14.htm Віртуальная галерэя ў Маладзечне // iatp.by.

Сузаснавальнік разам з Ядвігай РаздзялоўскайСёння ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Раздзялоўскую // Рэгіянальная газета студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.

Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павілля і ўсёй Беларусі.

Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраілі.

У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася персанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча. Галерэя Харашэвіча − у музеі Купалы // Рэгіянальная газета

Аўтар кнігі ўспамінаў «Зведанае і перажытае», 2004 год.

Памёр 12 ліпеня 2013 года ў МаладзечнеПамёр мастак Кастусь Харашэвіч // Рэгіянальная газета. Пахаваны 13 ліпеня там жа на старых могілках.

Персанальныя выстаўкі 1977 — Саюз мастакоў БССР, Мінск 1977 — Панявежыс (Літва) 2003 — Рэспубліканская мастацкая галерэя, Мінск 2010 — «Крыніцы моцнага натхнення», Мінск

Адзнакі Медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999 г.) Спецыяльная прэмія Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта «Талент» у намінацыі «Мастак Года» (1999, 2003 гг.)

Асноўныя творы 1956 — «Старое Заслаўе» 1958 — «Сцяжынка майго дзяцінства» 1960 — «Від на Мядзел» 1961 — «Мой родны кут» 1962 — «Мястэчка» 1963 — «Паўстанне нарачанскіх рыбакоў» 1963 — «Інтэр’ер з калаўротам» 1966 — «Вялікдзень» 1967 — «Выступленне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі» 1971 — «Прадвесне» 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі» 1977 — «Вільня. Зарэчча» 1978 — «Раскіданае гняздо» 1979 — «Зіма ў Маладзечне» 1980 — «Браслаўскія азёры» 1982 — «Дарога ў Гальшаны» 1984 — «Пасля навальніцы» 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды» 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны» 1995 — «Нацюрморт» 1997 — «Руіны Наваградка» 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі» 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне» 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстання на Беларусі 1863 г.»

Літаратура

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі — Мн. 1994 г. — т.6 Гісторыя беларускага мастацтва. — Мн. 1994 г. — т.6 Мастакі савецкай Беларусі. — Мн. 1976 г. Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. — Мн. 1998 г. Кастусь Харашэвіч. Старонкі жыцця і творчасці. — 2006 г. Грамыка М. «У кожнага свой Рушчыц» // Мастацтва. — 2001 г. — № 4. — С. 26-29 Яніцкая М. «Мастак-жывапісец» // Культура. № 6 — люты 1992 г. Пыцько А. «Ці цяжка быць незалежным» // Наш дзень. — 7 жніўня 1992 г. Зубрыцкая І. «Крылы млына, як сімвалы надзеі» // Мінская праўда — 9 чэрвеня 1998 г. Харэўскі С. Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва, № 17 — 1997 г. Зубрыцкая І. «Мой родны кут, як ты мне мілы». // Рэгіянальная газета — 3 снежня 1999 г. Сысун Л. «Навек с мастацтвам звязаны». // Маладзечанская газета, 6 ліпеня 2000 г. Кастусь Харашэвіч. «Зведанае і перажытае». // 2004 год.

Спасылкі http://www.rh.by/by/74/250/1825/ Харашэвіч Кастусь // Рэгіянальная газета http://www.rh.by/by/178/10/4972/ Кастусь Харашэвіч: «Я такі! Таму малюю чорным» // Рэгіянальная газета http://www.rh.by/by/151/50/4044/ Самы запамінальны Новы год: Харашэвіч, Чарняўскі, Казлоўскі // Рэгіянальная газета http://www.rh.by/by/127/20/3327/ Галерэя Харашэвіча − у музеі Купалы // Рэгіянальная газета http://www.rh.by/by/121/20/3137/ З’явілася персанальная галерэя Кастуся Харашэвіча // Рэгіянальная газета http://painters.artunion.ru/2-22.htm // Реестр профессиональных художников Российской Империи, СССР, «русского зарубежья», Российской Федерации и стран бывшего Советского Союза http://artru.info/ar/14640/ АртРу. Инфо — Персоны — Хорошевич Константин Иванович http://nashaniva.by/?c=ar&i=93597 100 твораў мастацтва XX ст.: Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва</ref>.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі