Віктар Іванавіч Варанец (нар. , ) — беларускі лексікограф, педагог, пісьменнік.

Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. У 1990—1992 гадах выкладаў беларускую мову ў Гродзенскай гімназіі № 1. У 1992—2024 гадах працаваў у Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры рускай і беларускай моў. У 2005—2020 гадах — намеснік дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта.

Кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Катарсіс», складальнік і сааўтар літаратурных зборнікаў «Вечныя канікулы», «Гіпакратавы ваганты», «Вечар пятніцы», «Менестрэлі Асклепія», «Глыток натхнення». Аўтар гімна Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Займаецца пытаннямі беларускай медыцынскай тэрміналогіі. У 1982—1983 гадах разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка».

Аўтар 20 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, два з іх з грыфам Міністэрства адукацыі Беларусі, шэрагу артыкулаў па пытаннях беларускай тэрміналогіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізнік». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Прызнанне Чалавек года Гродзеншчыны за 2012 год.

Бібліяграфія Варанец В. І., Гуляй П. Д., Кандрацьеў Д. К. і інш. Вучэбна-тэрміналагічны слоўнік па скурных і венерычных хваробах. — Гродна: ГрДМІ, 1992. Воронец В. И. Русско-белорусский медицинский словарь. — Гродно: ГрГМУ, 2005. Варанец В. І. Правілы беларускай арфаграфіі і тлумачэнні да іх. — Гродна: ГрДМУ, 2009. Варанец В. І. Беларуская мова. Дапаможнік для аспірантаў і саіскальнікаў. — Гродна: ГрДМУ, 2011. Варанец В. І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2013. Варанец В. І. Дыялектны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў Беларусі — Гродна: ГрДМУ, 2016. Варанец В. І. Беларуская мова. Дапаможнік для слухачоў падрыхтоўчых курсаў/аддзяленняў. — Гродна: ГрДМУ, 2017. Варанец В. І. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў. — Мінск: РІВШ, 2018. Варанец В. І. Варанец А. В. Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін. — Гродна: ГрДМУ, 2018. Варанец В. І. Валько М. А. Асацыятыўны слоўнік медыцынскай лексіксі. — Гродна. ГрДМУ, 2021. Варанец В. І. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў. — Гродна. ГрДМУ, 2024.

Крыніцы

Літаратура Воронец Виктор Иванович // Учреждение образования «Гродненский государственный медицинский университет» [Электронный ресурс] — Режим доступа http://grsmu.by , свободный — Язык руск.

Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Лексікографы Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі