Кляштар еранімітаў у Лісабоне, Жэронімуш () — самы грандыёзны помнік познегатычнага мануэлінскага стылю партугальскай архітэктуры. Знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва. Кляштарныя будынкі раскінуліся ў лісабонскім прадмесці Санта-Марыя-дэ-Белен (Віфлеем) непадалёк ад аднайменных вежы і палаца.
Заснаваны Генрыхам Мараплаўцам у 1450 г., кляштар непарыўна звязаны з гісторыяй Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Менавіта тут Васка да Гама і яго спадарожнікі правялі ў малітве ноч перад адплыццём у бок Індыі. Будаўніцтва вялося на грошы, выгандлёваныя ад перапродажу індыйскіх спецый, з 1502 па 1520 і з 1550 па 1580 гг., а затым быў адноўлены ў XIX ст.
Апроч каралёў Мануэла I і Жуана III, у кляштары пахаваны Васка да Гама, Камоэнс і Фернанда Песоа.
13 снежня 2007 года ў кляштары падчас саміту лідараў краін-членаў Еўрапейскага саюза, які праходзіў у ім, быў падпісаны Лісабонскі дагавор.
У заходнім крыле кляштара знаходзіцца Нацыянальны археалагічны музей.
Гл. таксама Манастыр у Алкабасе Манастыр у Батальі Манастыр у Тамары
Спасылкі
Катэгорыя:Збудаванні Партугаліі ў гатычным стылі Катэгорыя:Манастыры Партугаліі Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Славутасці Лісабона Катэгорыя:Пахавальні Катэгорыя:Кляштары Катэгорыя:Помнікі нацыянальнага значэння ў Партугаліі Катэгорыя:Кляштары еранімітаў Катэгорыя:Каталіцтва ў Партугаліі