Гварына Гварыні (Guarino Guarini; 1624—1683) — італьянскі архітэктар, матэматык і багаслоў з ордэна тэатынцаў, які працаваў пераважна на поўначы Італіі. Яго радыкальнае барока вядома як architectura obliqua («крывалінейнае дойлідства»).

Шмат падарожнічаў, наведаў Лісабон і Прагу. Апублікаваў чатыры трактаты на матэматычныя і астранамічныя тэмы. Як архітэктар знаходзіўся пад уплывам Бараміні. Пры пабудове царквы Боскага Провіду ў Лісабоне і палацца Карыньяна ў Турыне праявіў сябе выдатным майстрам мудрагелістых архітэктурных вырашэнняў.

Гварыні быў адным з нешматлікіх архітэктараў XVII стагоддзя, якія шанавалі готыку і вучыліся ў сярэднявечных дойлідаў. У той жа час ён абапіраўся ў сваіх архітэктурных праектах на веды стэрэаметрыі, сярод усіх геаметрычных формаў аддаючы перавага авалу.

Спасылкі Гварына Гварыні ў Брытанскай энцыклапедыі

Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Архітэктары барока Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1624 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1683 годзе