Амарція Сен (, Ômorto Shen, ; ) — індыйскі эканаміст, які ўнёс значны ўклад у фармулёўку канцэптуальнай структуры штогадовых справаздач ААН аб развіцці чалавецтва і індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу.

Вучыўся ў Прэзідэнcі-каледжы Калькуцкага ўніверсітэта і Кембрыджскім універсітэце (тут жа атрымаў ступень доктара).

Выкладаў у Калькуцкім універсітэце (1956—1958), Кембрыджскім універсітэце (1957—1963, з 1998), Дэлійскім ўніверсітэце (1963—1971), у Оксфардзе (1977—1988) і Гарвардзе (1987—1998).

У 1998—2004 гадах узначальваў Трыніці-каледж у Кембрыджы.

Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1986—1989). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1984). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1994 годзе.

У 1998 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «За ўклад у эканамічную тэорыю дабрабыту». Сен таксама стаў лаўрэатам прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1986) і В. Лявонцьева (2000)

Дачка Амарція Сена ад першага шлюбу — Антара Дэў Сен — з’яўляецца вядомым індыйскім журналістам. Жонка эканаміста (з 1991 года, трэці шлюб Сена) — Эма Ротшыльд — таксама вядомы эканаміст.

Навуковыя працы «Беднасць і голад» (Poverty and Famines, 1981); «Вяртанне да праблемы няроўнасці» (Inequality Reexamined, 1992); «Развіццё як свабода» (Development as Freedom, 1999).

Спасылкі

Аўтабіяграфія А. Сена на сайце Лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прафесары Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы