Бяро́зка (Convolvulus) — род кветкавых раслін сямейства бярозкавых.

Апісанне

Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка.

Арэал

Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая, расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца .

Значэнне

Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны.

Літаратура

Спасылкі

Convolvulus // The Plant List

Катэгорыя:Бярозкавыя