Іван Пятровіч Барычэўскі (таксама Тарнава-Барычэўскі; , Мінская губерня — , ) — археолаг, гісторык і этнограф. Даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і святара Мінскай епархіі. У 1829 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю, у 1833 г. — Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню старэйшага кандыдата. У 1833—1835 гг. — выкладчык славеснасці ў Арлоўскай семінарыі. У 1835 годзе звольніўся з духоўнага звання.

У 1835—1838 гг. служыў у дэпартаменце шляхоў зносін і публічных будынкаў, у 1838—1839 гг. — у дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей, у 1839—1841 гг. — у інспектарскім дэпартаменце ваеннага міністэрства. З 1841 г. — у Галоўным упраўленні шляхоў зносін (з 1865 г. — Міністэрства шляхоў зносін Расійскай імперыі): чыноўнік асаблівых даручэнняў, дырэктар канцылярыі (1860—1887), член савета міністэрства (у 1870-я гг.).

Навуковая дзейнасць З 1837 года друкаваўся ў «Часопісе Міністэрства народнай асветы» («Журнал Министерства народного просвещения»), найбольш значнымі лічацца артыкулы:

Сказание Адольфа Лизека о посольстве императора римского Леопольда к великому царю Московскому Алексею Михайловичу в 1675 году // Журн. м-ва народного просвещения. — 1837. — Ч. 16; О русской летописи в Литве, называемой Хроникою Быховца // ib. — 1838. — Ч. 19; Первое путешествие англичан в Россию в 1553 году // ib. — 1838. — Ч. 20; Извлечение из сказаний Я. Рейтенфельса о состоянии России при царе Алексее Михайловиче // ib. — 1839. — Ч. 23; Мекленбургские древности // ib. — 1839. — Ч. 24.

У 1840—1841 гадах выдадзена першая яго вялікая праца: «Аповесці і паданні славянскага племені», працягам якога былі «Народныя славянскія апавяданні»; ў абедзвюх працах змяшчалася нямала ўпершыню публікуемага матэрыялу. Нягледзячы на некаторыя хібы ў адборы, падачы матэрыялу і рэдагаванні народных тэкстаў, зборнікі адыгралі станоўчую ролю, упершыню пазнаёміўшы рускага чытача са славянскай народнай паэзіяй.

Адным з першых звярнуўся да вывучэння гісторыі і старажытнасцей літоўска-рускай стараны, і напісаў дзве шырокіх працы: «Даследаванне аб паходжанні, назве і мове літоўскага народа» і «Праваслаўе і руская народнасць у Літве», а таксама шэраг артыкулаў:

Сведения о древних литовцах // Журн. м-ва народного просвещения. — 1844. — Ч. 42; Отрывок из литовско-русской истории // ib. — 1845. — Ч. 48.

Рэдагаваў пяты том «Актов, относящихся к истории Западной России».

У 1840-х гадех у аглядзе «Губернскіх ведамасцяў» зрабіў мноства каштоўных выняткаў па розных пытаннях: па гісторыі дыяцэзій і іерархаў, па апісанні манастыроў, па гісторыі і старажытнасці, па мовазнаўстве, па гісторыі кнігадрукавання ў Расіі, па гістарычнай геаграфіі, статыстыцы, этнаграфіі.

Пасля 1860 года апублікаваў толькі тры працы:

Известия о древних памятниках, находящихся в ведомстве главного управления путей сообщения и публичных зданий // Известия Императорского Археологического Общества. — 1861. — Т. 3, № 4; Киевские пещеры; рэцэнзія на: Покутье в археологическом отношении. Исследование А. Г. Киркора; (см. «Избранные труды» ниже).

Многія працы выйшлі ў выданнях «Сын отечества», «Журнал Главного Управления Путей Сообщения», «Северное Обозрение», «Военно-Энциклопедический Словарь», «Маяк», «С.-Петербургские Ведомости», «Христианское Чтение» і іншых выданнях.

Друкаваўся таксама пад псеўданімамі:

Бор—ский, И.; Боричевский, Иван; Васильев, В.; И. Б.1. Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей: В 4 т. — Т. 4. — М., 1960. — С. 465.2. РНБ. Генеральный алфавитный каталог.3.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Этнографы Расіі