Сяргей Яромка (нар. , ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскім «Буравесніку», пазней гуляў у Сярэдняй Азіі і Польшчы. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з самых забіўных нападнікаў Вышэйшай лігі. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

За нацыянальную зборную Беларусі згуляў у адным таварыскі матч.

У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.

Трэнерская кар’ера У 2001 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў СКАФе, пазней працаваў трэнерам у мінскіх «Лакаматыве» і «Дынама». У 2005 годзе узначаліў мінскую «Змену» (пазней «Мінск»). Вывеў гэты клуб у Вышэйшую лігу беларускага чэмпіянату. Пакінуў «Мінск» у 2009 годзе, пасля працаваў у мінскім «Дынама», быў галоўным трэнерам клуба СКВІЧ.

У пачатку 2012 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны». Быў звольнены з пасады галоўнага трэнера ў ліпені 2012 года. У снежні 2012 года папоўніў трэнерскі штаб казахстанскага «Іртыша». Пакінуў паўладарскі клуб улетку 2013 года.

У маі 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гарадзеі». Пасля няўдалага сезона 2014, у якім «Гарадзея» заняла толькі шостае месца ў Першай лізе, на наступны год каманда з Нясвіжскага раёна забяспечыла выхад у Вышэйшую лігу. У сезонах 2016 і 2017 «Гарадзея» была адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. У лістападзе 2017 года кантракт клуба з Яромкам быў падоўжаны да 2019 года.

У чэрвені 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Гарадзеі» і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі. Заставаўся трэнерам моладзевай зборнай да снежня 2020 года.

У снежні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска». У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У лютым 2024 года зноў стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні

Ігравыя Чэмпіён Беларусі: 1996 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1995 Уладальнік Кубка Беларусі: 1996 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1994/1995 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (2): 1995, 1998

Трэнерскія Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Алга Бішкек Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Польшчы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК СКАФ Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК СКВІЧ Катэгорыя:Трэнеры ФК Белшына Катэгорыя:Трэнеры ФК Гарадзея Катэгорыя:Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе