Мо́шня — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна ў межах ландшафтнага заказніка «Казьянскі».

Плошча паверхні возера 1,21 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Плошча вадазбору 6,8 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Дно выслана слоем сапрапеля. Заходняя частка возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў возера Красамай і раку Ценіца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Возера Мошня Республиканский ландшафтный заказник « Козьянский» // Сайт Шумілінскага райвыканкама

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна