Губернатар Ватыкана — старшыня губернатарства (Governatorato) дзяржавы-горада Ватыкан. Губернатар Ватыкана - дэ факта кіраўнік урада Ватыкана, які дзейнічае з паўнамоцтвамі прэм'ер-міністра, кіруючы Ватыканам ад імя яго суверэна - Папы рымскага.

Цяперашні губернатар Ватыкана - кардынал Джузэпэ Бертэла, папярэднім губернатарам (2006-2011 гады) быў італьянскі кардынал Джавані Лаёла, а да яго - кардынал Шока (губернатар ў 1997-2006 гадах). Да прызначэння кардынала Шокі пасада губернатара была вакантнай на працягу 45 гадоў, з моманту смерці маркіза Каміла Серафіні ў 1952 годзе.

Губернатары Ватыкана маркіз Каміла Серафіні (1929—1952); кардынал Эдмунд Казімір Шока (1997—2006); кардынал Джавані Лаёла (2006—2011); кардынал Джузэпэ Бертэла (2011—).

Літаратура Francesco Clementi: La nuova “Costituzione” dello Stato della Citta del Vaticano; Luca Martini: Le caratteristiche peculiari dello Stato della Citta del Vaticano: istituzioni e nuova costituzione ; Sullo Stato della Citta del Vaticano - v. F. Clementi, Citta del Vaticano, Bologna, Il Mulino, 2009 .

Катэгорыя:Рымская курыя