Леапольда Марэча́ль (; , Буэнас-Айрэс — , Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў франка-іспанскай сям’і эмігрантаў. Нягледзячы на фінансавыя праблемы сям’і, скончыў сярэднюю школу, атрымаў педагагічную адукацыю і працаваў настаўнікам, спачатку малодшых, а затым старшых класаўGordon A. Marechal, Leopoldo…. Адначасова, цягам 1920-х гадоў, быў сябрам таварыства паэтаў Лукин Б. В. Маречаль…, якое групавалася вакол літаратурных часопісаў «Proa» і «Martín Fierro». Дэбютаваў вершамі ў 1922 годзе. У 1926 годзе быў у творчым падарожжы ў Еўропу. У 1929 годзе Л. Марэчаль быў адзначаны адмысловай прэміяй «Premio Municipal de Poesía» горада Буэнас-Айрэс.

У 1929 годзе Л. Марэчаль другі раз паехаў у Еўропу і, пасяліўшыся ў Парыжы, паволі перайшоў на прозу, пачаў пісаць свой першы раман. У 1934 годзе вярнуўся ў Аргенціну, ажаніўся з М. С. Барыейра, з якою нажыў дзвюх дачок. Пасля цяжкай хваробы яго жонка памерла ў 1947 годзе. У 1948 годзе ўрэшце выйшаў і быў высока ацэнены літаратурнымі крытыкамі першы раман пісьменніка.

Творчасць Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Арляняты» (1922). Раннія вершы, якія выйшлі ў зборніках «Дні нібы стрэлы» («Días como flechas», 1926), «Оды мужчыну і жанчыне» («Odas para el hombre y la mujer», 1929), вылучаюцца ўскладненасцю метафар. Любоўная лірыка і цыкл рэлігійных вершаў увайшлі ў зборнікі «Лабірынт кахання» («Laberinto de amor», 1936) і «Санеты для Сафіі» («Sonetos a Sophía», 1940). Аўтар паэтычных зборнікаў «Кентаўр» (1940; 1-я прэмія Нацыянальнай камісіі па культуры), «Вандроўкі вясны» (1945), кнігі ўспамінаў у вершах «Пяць паэм поўдня» («Cinco poemas australes», 1937), філасофскіх раманаў «Адан Буэнас-Айрэс» («Adán Buenos-ayres», 1948) і «Банкет Севера Арканхела» («El banquete de Severo Arcángelo», 1965), драмы «Антыгона Велес» (1965), зборніка навел «Дзённік плавання» («Cuaderno de navegación», 1966).

Нягледзячы на спрыяльную крытыку, ні першы раман, ні іншыя творы Л. Марэчаля не атрымалі належнай увагі чытачоў. У літаратурнай супольнасці Лацінскай Амерыкі высока цанілі і паважалі пісьменніка, адзначаючы яго талент шмат якімі прэстыжнымі прэміямі. Аднак, шырокім колам чытачоў творы Л. Марэчаля будуць прызнаны толькі праз шмат гадоў па яго смерці.

Бібліяграфія Heptamerón, B. Aires, ; Historia de la calle Corrientes, B. Aires, 1968; Antología poética, [B. Aires, 1969]; Megafón o la guerra, B. Aires, 1970.

Літаратура Gordon A. Marechal, Leopoldo // Encyclopedia of World Literature in the 20th Century / Revised Edition, ed. Leonard S. Klein. — New York: Frederick Ungar Publishing Co., 1983. Лукин Б. В. Маречаль // Краткая литературная энциклопедия. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Т. 9: Аббасзадэ — Яхутль. — 1978. — Стб. 512. Palabras con Leopoldo Marechal, reportaje y antología. — B. Aires, 1968. (бібл.).

Спасылкі Фонд Леапольда Марэчаля

Катэгорыя:Іспанамоўныя паэты Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Аргенціны Катэгорыя:Паэты Аргенціны