Дэнамінацыя расійскага рубля ў 1998 годзе: намінал скараціўся ў 1000 разоў (на тры парадкі) Дэнамінацыя (ад denominátio — «перайменаванне») — змена намінальнага кошту грашовых знакаў пасля гіперінфляцыі з мэтай стабілізацыі валюты і спрашчэння разлікаў.
У ходзе дэнамінацыі адбываецца абмен старых грашовых знакаў на новыя, якія маюць, як правіла, меншы намінал. Старыя грашовыя знакі могуць выводзяцца з абарачэння: на працягу некалькіх тыдняў, што прыводзіць да абмену не ўсёй наяўнай на руках грашовай масы; на працягу года або некалькіх гадоў, калі старыя грошы ходзяць адначасова з новымі і паступова выводзяцца з абарачэння.
У СССР У гісторыі СССР і Расіі дэнамінацыя адбывалася некалькі разоў: у 1922, 1923, 1924, 1947, 1961 і 1998 гадах. да 1922 1922—1923 1923—1924 1924—1947 1947—1961 1961—1998 1998--ц.ч.
1922 Дэнамінацыя 1922 года была праведзена з каэфіцыентам 10 000:1 для савзнакаў, то бок дзесяць тысяч старых рублёў адпавядалі аднаму новаму. Як ў Савецкай Расіі металічныя грошы да 1921 года не выпускаліся, абмен манет не праводзілі. Савзнакі працягвалі хаджэнне нароўні з цвёрдым чырвонцам да 1924 года.
1947 Дэнамінацыя 1947 года міністра фінансаў Зверава была праведзена з каэфіцыентам 10:1 для папяровых грошай, гэта значыць 10 старых рублёў адпавядалі аднаму новаму. Пры гэтым цэны знізіліся, але парадак цэн, заробкаў і іншых плацяжоў застаўся тым жа, таму многія не лічаць гэтую грашовую рэформу дэнамінацыяй. У яе болей прыкмет грашовай рэформы канфіскацыйнага характару, падобнай да паўлаўскага абмену сторублёвых купюр або да ўвядзення нямецкай маркі. Усе манеты выпускаў 1923—1947 працягвалі хаджэнне без змены кошту (1:1). Грошы на рахунках ашчадных кас СССР да 3000 руб. (каля 90 % усіх укладаў насельніцтва) абменьваліся з каэфіцыентам 1:1, ад 3 да 10 тысяч руб. — з каэфіцыентам 3:2, звыш 10 000 руб. — 2:1. Грошы на рахунках калгасаў, саўгасаў, кааператываў абменьваліся з каэфіцыентам 5:4 незалежна ад сумы. Абмен праводзілі з 16 па 29 снежня 1947 года. З 29 снежня старыя наяўныя грошы абнуліліся.
1961 Дэнамінацыя 1961 года была праведзена з каэфіцыентам 10:1, то бок 10 старых рублёў адпавядалі 1 новаму. Манеты вартасцю 1, 2 і 3 капейкі, у тым ліку выпушчаныя да дэнамінацыі 1947 года, працягвалі хаджэнне без змены кошту (гэта значыць, за 13 гадоў (з 29 снежня 1947 г. па 1 студзеня 1961 года) кошт медных грошай фактычна павялічылася ў сто разоў, чым, напрыклад, скарысталіся героі фільма «Мянялы») Манеты наміналам 5, 10, 15, 20 капеек абменьваліся, як папяровыя грошы — дзесяць да аднаго З'явіліся манеты 50 коп. і 1 рубель, якіх не было з 1927 года Аднак да правядзення рэформы долар ЗША каштаваў 4 рублі, а пасля яе правядзення курс быў прызначаны ў 90 капеек (1 рубель). Тое ж самае адбылося і з залатым зместам: замест каб атрымаць залатое забеспячэнне роўнае 2,22168 грама, рубель атрымаў толькі 0,987412 г золата. Такім чынам, рубель быў недаацэнены ў 2,25 разы, а пакупніцкая здольнасць рубля адносна імпартных тавараў, адпаведна, у столькі ж разоў зменшылася.
У Расійскай Федэрацыі
1998 4 жніўня 1997 года выйшаў Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 822 «Аб змене намінальным кошту расійскіх грашовых знакаў і маштабу цэн»Указ Президента России от 04.08.1997 N 822.Пастанаўляю пагадзіцца з прапановай Урада Расійскай Федэрацыі і Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі пра ўзбуйненне расійскай грашовай адзінкі, правядзенне з 1 студзеня 1998 года дэнамінацыі рубля і замену рублёў, які знаходзяцца ў абарачэнні на новыя ў суадносінах 1000 рублёў грашыма старога ўзору на 1 рубель новых грошай, забяспечыўшы паралельнае абарачэнне старых і новых грашовых знакаў на працягу 1998 года.Дэнамінацыя была праведзена з каэфіцыентам 1000:1, то бок аднаму новаму рублю адпавядалі 1000 старых (узору 1993 і 1995 гг.). Усе недэнамінаваныя манеты ЦБ Расіі (1, 5, 10, 20, 50, 100 рублёў і калекцыйныя), насуперак традыцыі двух папярэдніх дэнамінацый, перасталі быць законным плацежным сродкам, аднак у неабмежаванай колькасці абменьваліся нароўні з купюрамі на новыя манеты і купюры ва ўсіх аддзяленнях банкаў РФ з 1 студзеня 1998 па 31 снежня 2002. Цікавы факт: каб купіць, напрыклад, пачак чыпсаў за 3500 р. трэба было набраць цэлую жменю з 50-рублёвых манет (100-рублёвыя сустракаліся даволі рэдка).
Улічваючы негатыўны досвед трохдзённага абмену 50 і 100-рублёвых купюр у СССР у 1991 годзе, абмен старых купюр быў магчымы да 2002 года. Прэзідэнт Расіі У. У. Пуцін працягнуў яго яшчэ на годУказ Президента России от 03.12.2001 N 1387.
Новыя банкноты і манеты паступілі ў абарачэнне з 1 студзеня 1998 года. Вонкавы выгляд, колер і дызайн білетаў банка Расіі пры гэтай дэнамінацыі не мяняўся — з іх (узору 1995 года) толькі прыбралі тры нулі і ўвялі ў абарачэнне манету 1 рубель замест былой банкноты 1000 рублёў з выявай Уладзівастока.
Таксама былі ўведзеныя капеечныя манеты з выявай Георгія Перамаганосца (1, 5, 10, 50 капеек) і рублёвыя манеты (1, 2, 5 рублёў).
У 1998 годзе была выпушчана ў абарачэнне купюра вартасцю пяць рублёў з выявай Ноўгарада, аднак яе рэдка можна сустрэць, бо цяпер яе не выпускаюць (цалкам заменена пяцірублёвымі манетамі), а зношаныя банкноты выключаюць з абарачэння.
Будучая дэнамінацыя З канца 2007 года ў Расіі распаўсюдзіліся чуткі пра планаваную новую дэнамінацыю рубля. Прадстаўнікі фінансавых уладаў гэтую інфармацыю абверглі, а эксперты сцвярджалі, што дэнамінацыя ў тагачасных умовах была безсэнсоўнаяРоссии деноминация не нужна, РНЛ, 18 января 2008Новый виток деноминации , Вести Экономика, 21 февраля 2017.
Паводле Левада-Цэнтра, на жнівень 2008 года 91 % апытаных выказваліся супраць наяўнасці ў грашовым абарачэнні капейкі, супраць пяці капеек — 83 %.
У 2010 годзе выпуск манет наміналам 1 і 5 капеек спынены, аднак у 2014 годзе быў выпушчаны тыраж 1 і 5-капеечных манет.
Дзяржавы постсавецкай прасторы Станам на пачатак 2013 года, з дзяржаў постсавецкай прасторы дэнамінацыю не праводзілі ў Эстоніі, Арменіі, Казахстане і Кіргізіі. У Беларусі дэнамінацыю праводзілі тройчы, у астатніх дзяржавах — аднойчы: ДзяржаваТэрміны Валюта Каэфіцыент05.03.1993—26.10.1993латвійскі рубель→лат200 : 125.06.1993—20.07.1993літоўскі талон→літ100 : 129.11.1993малдаўскі купон→малдаўскі лей1000 : 101.07.1994узбекскі сум1000 : 120.08.1994беларускі рубель10 : 1Для наяўных рублёў, 100 : 1 — для разліковых1995грузінскі купон→грузінскі лары1 000 000 : 102.09.1996—16.09.1996карбаванец→грыўна100 000 : 101.01.1998—31.12.1998расійскі рубель1000 : 101.01.2000беларускі рубель1000 : 130.10.2000—01.04.2001таджыкскі рубель→самоні1000 : 1 Азербайджан01.01.2006азербайджанскі манат5000 : 101.2009туркменскі манат5000 : 101.07.2016беларускі рубель10 000 : 1
Іншыя дзяржавы ДзяржаваТэрміны Валюта Каэфіцыент1923рэйхсмарка1 000 000 000 000 : 11944грэчаская драхма50 000 000 000 : 101.08.1946пенгё→форынт400 000 000 000 000 000 000 000 000 000 : 11950злоты100 : 3 (зарплаты і кошты), 100 : 1 (наяўныя)1952балгарскі леў100 : 11958французскі франк100 : 11962балгарскі леў10 : 11967крузейра→новы крузейра1000 : 11979донг100 : 124.02.1980-31.03.1984ізраільская ліра→шэкель10 : 104.09.1985-04.09.1986шэкель→новы шэкель1000 : 103.03.1986новы крузейра→крузадо1000 : 116.01.1989крузадо→новы крузадо1000 : 105.05.1993македонскі дэнар100 : 101.08.1993крузадо→крузейра рэал1000 : 101.07.1994крузейра рэал→бразільскі рэал2750 : 11995злоты10 000 : 105.07.1999балгарскі леў1000 : 12005турэцкая ліра1 000 000 : 12005румынскі лей10 000 : 101.08.2006долар Зімбабве1000 : 1 Венесуэла2008балівар1000 : 130.07.2008долар Зімбабве10 000 000 000 : 102.02.2009долар Зімбабве1 000 000 000 000 : 1
Гл. таксама Грашовая рэформа Дэвальвацыя Рэвальвацыя Рубель
Спасылкі Сотня без нуля. Грашовыя рэформы, перажытыя краінай «Новыя весткі», 22.01.2008 Расіяне падрыхтаваліся да дэнамінацыі. 8.04.2008 Што такое сапраўдны крызіс?
Катэгорыя:грашовыя рэформы