Вісмуцін, вісмутавы бляск — мінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Bi2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену, жалеза і інш. Упершыню знойдзены ў Балівіі ў 1832 годзеВісмуцін на сайце КаталогМинералов.Ru.

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгніі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Непразрысты. Колер ад алавяна-белага да свінцова-шэрага. Бляск металічны. Цвёрдасць 3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,8 г/см³.

Рэдкі мінерал, трапляецца ў высокатэмпературных гідратэрмальных жылах і ў гранітных пегматытах. Галоўны мінерал вісмутавых руд. Радовішчы ў Балівіі, Перу, Казахстане, Расіі, Сярэдняй Азіі. Таксама вядомы ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Італіі (наваколлі Турына), Мексіцы, Германіі, Нарвегіі, Румыніі, ЗША (штат Невада) і на Мадагаскары.

Літаратура

Спасылкі Вісмуцін на сайце КаталогМинералов.Ru Вісмуцін на сайце Кристаллов.net

Катэгорыя:Мінералы вісмуту Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Сульфіды (мінералы)