Жак Дэрыда (; , Алжыр — , Парыж, Францыя) — французскі філосаф. Буйнейшы прадстаўнік еўрапейскага постструктуралізму, заснавальнік дэканструкцыйнага руху.

Крытыкаваў метафізіку як аснову еўрапейскай культуры. Пераадоленне метафізікі Ж. Дэрыда звязваў з адшуканнем гістарычных вытокаў шляхам аналітычнага расчлянення (дэканструкцыі) фундаментальных паняццяў, якія складаюць аснову анталогіі. Увёў у навуковы ўжытак паняцце дэцэнтрацыя. Лічыў, што «няма нічога па-за тэкстам». Распрацаваная Ж. Дэрыда «граматалогія» (навука пра пісьмо) сцвярджае прымат пісьменнасці над словам (логасам), якое гучыць. Аўтар кнігі «Граматалогія» (1967) і інш.

Беларускія пераклады Акрамя імя: Эсэ / Жак Дэрыда. — Мн. : Бел. гуманітар. адукац.-культур. цэнтр, 1997. — 102, с. — (Серыя «Універсітэцкая бібліятэка»).

Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Катэгорыя:Філосафы Францыі