Ма́лькавічы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малькавіцкага сельсавета.

7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак МалькавічыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171)..

Геаграфія Размешчаны на аўтадарозе Ганцавічы — Лунінец, за 26 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Ганцавічы, за 268 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Баранавічы. У напрамку на ўсход ад аграгардка працякае рака Цна.

Насельніцтва 1999 год — 1599 жыхароў, 615 двароў. 14 кастрычніка 2009 года — 586 двароў, 1393 жыхароў.

Гістарычныя і памятныя мясціны

Курганны могільнік X—XIII стагоддзяў каля аграгарадка. Свята-Мікалаеўская царква (1994) Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вядомыя асобы Іван Піліпавіч Лагвіновіч (1940—2011) — беларускі паэт, нарадзіўся за 5 км ад вёскі

Літаратура — С. 45.

Спасылкі

Катэгорыя:Малькавіцкі сельсавет (Ганцавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна