Лю́сіна (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Люсінскага сельсавета.

Геаграфія Размешчаны па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі Ганцавічы — Лунінец, за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ганцавіч, за 262 км ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

Гісторыя

У 1902—1904 гадах у Люсіна настаўнічаў Якуб Колас, у аповесці «У палескай глушы» (першай з трылогіі «На ростанях») вёска выведзена пад назвай Цельшына. На будынку школы мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Транспарт На паўднёвым усходзе ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Люсіна.

Вядомыя асобы Андрэй Рылка — ксёндз, з 25.7.2015 рэктар Міждыяцэзіяльнай найвышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску

Насельніцтва 564 двары, 1506 жыхароў (14.10.2009)

Літаратура  — С. 408.

Спасылкі

Катэгорыя:Люсінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна