Яўген Паўлавіч Лявонаў (, Масква — , Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1992).
Скончыў Маскоўскую драматычную студыю (1948). З 1948 года працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К.Станіслаўскага, тэатры У.Маякоўскага, з 1972 года ў тэатры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў», А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989). З 1947 года здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975), «Асенні марафон» (1980, Дзяржаўная прэмія Расіі 1981), «Кін-дза-дза!» (1986), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993).
Фільмаграфія 1961 — Паласаты рэйс 1969 — Зігзаг поспеху 1969 — Гары, гары, мая зорка 1969 — Чайкоўскі — Алёша 1970 — Беларускі вакзал 1971 — Джэнтльмены ўдачы 1972 — Гоншчыкі 1972 — Вялікі перапынак 1975 — Афоня 1978 — Звычайны цуд 1979 — Асенні марафон — Васіль Ігнатавіч Харытонаў, слесар, сусед Бузыкіна 1980 — Аб бедным гусары замовіце слова 1986 — Кін-дза-дза! 1989 — Забіць дракона
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскве Катэгорыя:Памерлі ў Маскве