Сэр Аляксандр Макензі (, , , — , г.Данкельд, Шатландыя) — англійскі купец-падарожнік, агент канадскай Паўночна-Заходняй (футравай) кампаніі.
Біяграфія У 1788 годзе заснаваў на возеры Атабаска гандлёвую факторыю.
У 1789 годзе спусціўся па рацэ Нявольніцкая, даследаваў Вялікае Нявольніцкае возера, адкрыў (ад вытоку да дэльты) раку Макензі, горы Макензі і Франклін.
У 1792-1793 гадах перасек Паўночную Амерыку з усходу на захад, ад заліву Святога Лаўрэнція да заліву Каралевы Шарлоты, прасачыў цячэнне ракі Піс, перасёк Скалістыя горы і Берагавы хрыбет, адкрыў паміж імі Унутранае плато з верхнім участкам ракі Фрэйзер.
У 1793-1794 гадах, вяртаючыся тым жа шляхам на ўсход, паўторна перасёк мацярык.
Гл.таксама Макензі, прозвішча
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.
Спасылкі
Катэгорыя:Даследчыкі Канады Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры