Валерый Мікалаевіч Лапцінскі (нар. , , Віцебская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1991, Канструктыўны аналіз кіравальных вагальных сістэм), прафесар (1994).

Біяграфія Скончыў БДУ (1963). Працуе ў Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных ураўненнях і аўтаматычным кіраванні. Стварыў асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў і распрацаваў эфектыўныя метады іх даследавання.

Навуковыя працы О периодических решениях нелинейных матричных дифференциальных уравнений // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-мат навук. 1997. № 4; Об ограниченных на полуоси решениях нелинейных дифференциальных систем // ДУ. 1997. Т. 33, № 2; Конструктивный анализ управляемых колебательных систем. Мн., 1998.

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі