Халькапіры́т, медны калчадан — мінерал класа сульфідаў, CuFeS<sub>2</sub>.

У склад халькапрыту ўваходзяць да 34,6 % медзі, 30,5 % жалеза, 34,9 % серы. Сустракаюцца прымешкі марганцу, мыш'яку, золата, серабра, селену і інш.

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгаллі, пры тэмпературы вышэй за 700 °C у кубічнай. Колер зеленавата- ці латунна-жоўты з металічным бляскам. Шчыльнасць 4,1—4,3 г/см³. Цвёрдасць па шкале Моаса 3—4. Паўправаднік.

Халькапірыт — самы распаўсюджаны ў прыродзе мінерал медзіВоробьев Ю. К. Халькопирит // Вялікая савецкая энцыклапедыя . Радовішчы халькапірыту распаўсюджаны ва ўсіх рэгіёнах свету і з'яўляюцца галоўным рудным мінералам медзі.

Літаратура

Спасылкі Воробьев Ю. К. Халькопирит // Вялікая савецкая энцыклапедыя Халькопирит // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Мінералы медзі