Зінаіда Васілеўна Бандарэнка (, Машанакі, Магілёўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Ганаровы хімік СССР (1976).

Біяграфія З 1955 года прадзільніца, з 1975 апаратчыца фармавання хімічнага валакна прадзільнага цэха завода штучнага валакна імя Куйбышава магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» імя Леніна. Член ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1976—1981 гг.

Катэгорыя:Ганаровыя хімікі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ