Уладзімір Лаўрэнавіч Рагуцкі (; вёска Цёплае, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Біяграфічныя звесткі пра У. Рагуцкага вельмі скупыя. Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое Пашкава Магілёўскага раёна, дзе яго настаўнікам быў беларускі паэт Я. Журба. Затым паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педінстытута. Пасля заканчэння інстытута (1939) працаваў у абласной газеце «Камунар Магілёўшчыны», адкуль быў прызваны ў армію. Загінуў на фронце.

Творчасць Першы верш (У лагеры) У. Рагуцкі надрукаваў у 1934 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». У 1940 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку першы зборнік яго вершаў, рукапіс якога загінуў у час вайны. Асобныя творы паэта змешчаны ў калектыўных зборніках Мы іх не забудзем, Крывёю сэрца, Покліч долі адзінай. Тэматыка вершаў У. Рагуцкага пераважна звязана з жыццём дзяцей. Пакінуў таксама ўзоры пейзажнай і інтымнай лірыкі.

Літаратура Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн.: У 6 т. Т. 5. — Мн., 1995. — С. 123.

Спасылкі

Рагуцкі Уладзімір (з фота)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны