Прохар Іванавіч Жу́каў ( — ) — беларускі вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Альшоў 1 Рослаўскага павета Смаленскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў у 1937 годзе Усесаюзны зоатэхнічны інстытут пушнасыравіннай гаспадаркі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны. 3 1951 г. працаваў у аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН БССР. У 1967—1977 гг. дырэктар Беларускага НДІ рыбнай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.

Аўтар прац «Рыбы Беларусі» (1965), «Рыбныя рэсурсы Беларусі» (1983), «Даведнік па экалогіі прэснаводных рыб» (1988), «Карп: Экалогія і гаспадарчае значэнне» (1994) і інш.

Крыніцы

Літаратура Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка / Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 509.

Катэгорыя:Іхтыёлагі Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны