Павел Пятровіч Шастакоў (, м. Манастыршчына, Мсціслаўскі павет, цяпер Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — расстраляны пасля ) — беларускі паэт і журналіст.

Біяграфія З сялян. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам школы граматы ў 1906 г. З 1916 г. — у складзе 7-ай артылерыйскай брыгады ваяваў на румынскім фронце. У 1917 г. — у Маскве: прапаршчык 2-га запаснога палка цяжкай артылерыйскай брыгады, удзельнік . З 9 лістапада — член .

У 1918—1919 гг. у Мсціславе: член павятовага выканкама і загадчык аддзела народнай асветы, рэдактар павятовай газеты «Думы бедняка». Удзельнічаў у грамадзянскай вайне.

З 1921 г. у Мінску: начальнік палітасветы Мінскага ваенкамата, намеснік старшыні Галоўпалітасветы Беларусі, галоўны інспектар па клубах і хатах-чытальнях. З верасня 1926 г. па жнівень 1928 г. у Маскве — загадчык беларускага сектара .

З верасня 1928 — па жнівень 1929 г. — намеснік наркама асветы БССР. З сакавіка па ліпень 1929 г. адказны рэдактар газеты «Савецкая Беларусь».

З кастрычніка 1935 па жнівень 1936 г. — дырэктар Белдзяржвыдавецтва. Быў членам ЦВК БССР (1929—1932). Аўтар лібрэта першай оперы М. М. Чуркіна «Вызваленне працы», многіх вершаў і артыкулаў.

30 студзеня 1937 г. неабгрунтавана арыштаваны органамі НКУС, затым расстраляны. У 1956 г. рэабілітаваны пасмяротна.

Літаратура Шастакоў Павел Пятровіч: Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С.118.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Манастыршчынскім раёне Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Постаці Мсціслава Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены ЦВК БССР