Іван Якаўлевіч Дземідзе́нка (, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — , ) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедзін (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Грамадзянскай вайныКафедра общей, частной и оперативной хирургии. История кафедры. Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут у 1926 годзе. Асістэнт (1929—1934), дацэнт (1934), загадчык кафедры агульнай і прыватнай хірургіі (1934—1956), намеснік дырэктара па навучальна-навуковай рабоце (1947—1955) Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Двойчы быў удзельнікам ВДНГ у Маскве.

Памёр і пахаваны ў Віцебску.

Навуковая дзейнасць Даследаваў пытанні афтальмалогіі і паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных захворваннях і хірургічным сепсісе. Сканструяваў і ўвёў у практыку спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл. Распрацаваў і ўкараніў электратэрапію пры хірургічных хваробах жывёл. Аўтар больш за 40 навуковых і метадычных прац.

Навуковыя працы Заболевание глаз животных в связи с некоторыми общими заболеваниями и гипо-авитаминозами. — Учёные записки Витебского ветеринарного института. — 1950. — Т. 10. Применение ионофореза в клинической ветхирургии // Советская ветеринария. — 1934. — N10.; Сепсис и глаз. — Ученые записки Витебского ветеринарно-зоотехнического института. — 1937. — Т.5;

Літаратура Дземiдзенка Iван Якаўлевiч //  — С. 104.

Спасылкі Кафедра общей, частной и оперативной хирургии. История кафедры // Афіцыйны сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі