Якаў Кірылавіч Міхалёў (, Машкова, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1974).
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. Працаваў настаўнікам у ДрыбінеВладимир Лившиц Яков Михалев — ученый из деревни Машково . У 1940 годзе пераведзены ў пасёлак Турскавы (Рагачоўскі раён) на пасаду намесніка дырэктара доследнай станцыі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Брэсце. У ліпені—лістападзе 1941 года ўдзельнічаў у баях на Бранскім фронце, атрымаў кантузію і пасля лячэння дэмабілізаваны ў пачатку 1942 года. Да 1946 года працаваў у горадзе Халтурын Кіраўскай вобласці дырэктарам тэхнікума і дырэктарам вучэбнай гаспадаркі. У 1946 годзе вярнуўся на радзіму і ў 1947 годзе абараніў дысертацыю кандыдата сельскагаспадарчых навук. У 1947 годзе прызначаны дырэктарам Турскай доследнай станцыі. З 1959 года на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі (намеснік дырэктара, з 1970 года — старшы навуковы супрацоўнік) у вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна.
Навуковая і грамадская дзейнасць Я. К. Міхалёву належаць больш за 200 навуковыя прац па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур. У 1954 годзе апублікаваў манаграфію «Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР». Быў членам Савета Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Неаднаразова абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.
Бібліяграфія Рекомендации по возделыванию люцерны на Могилевщине / [подготовили: Я. К. Михалев, В. В. Шапиро]. — Могилев, 1975. Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР / Я. К. Міхалёў. ― Мінск, 1954.
Узнагароды Медаль «За адвагу» Ордэн Айчыннай вайны II ступені
Літаратура
Спасылкі Міхалёў, Якаў Кірылавіч (доктар сельскагаспадарчых навук, аграномія ; 1909—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Владимир Лившиц Яков Михалев — ученый из деревни Машково // Інфармацыйны рэсурс пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: horki.info
Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Горацкім раёне Катэгорыя:Постаці беларускага земляробства Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі