Даніла Уладзіміравіч Жаркоўскі (, вёска Ходараўка, Горацкі раён — , Мінск) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1966), прафесар (1967).

Біяграфія Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1931) і Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1935). У 1936—1941 і 1946—1952 гадах у Інстытуце хіміі АН БССР, у 1956—1966 у Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—1973 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Навуковыя працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаваў працэсы мерсерызацыі.

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Жаркоўскі Даніла Уладзіміравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі СССР