Польская вышэйшая гуманітарная школа () - вышэйшая школа ў Беларусі, створана ў 2001 годзе, якая мела філіялы ў Мінску, Гродне і Баранавічах.

Структура Школа з'яўлялася аўтаномнай адзінкай (факультэтам) Беларускага інстытута правазнаўства ў Мінску. Яе дырэктарам быў старшыня Польскага навуковага таварыства (ПНТ), дац. Чэслаў Бенькоўскі. Мела філіялы ў Мінску, Гродне і Баранавічах. Планавалася, каб яна вяла ліцэнцыйнацкае і магістэрскае навучэнне, ў дзённай і завочнай форме. Навучанне павінна цягнуцца ад 3,5 да 5 гадоў, у залежнасці ад віда і формы навучання. Праводзіўся набор на кірункі:

міжнароднае права са спецыялізацыяй еўрапейскае права (Польшча, Германія, Расія); кіраванне (муніцыпальнае права); эканомія са спецыялізацыяй міжнародныя эканамічныя адносіны; бухгалтэрыя, аналіз і аўдыт са спецыялізацыяй аўдыт у еўрапейскіх краінах; псіхалогія; паліталогія; падрыхтоўчы факультэт з кірункамі: польская філалогія з германістыкай або англістыкай, прыкладная інфарматыка, гувернанцтва; паслядыпломнае магістарскае навучанне.

Планавалася, каб заняткі адбываліся на польскай мове, аднак слабае веданне яе пасярод студэнтаў давяло да таго, што ў праграме І курса ўвялі інтэнсіўны моўны курс у межах 6-8 гадзін на тыдзень. Ён павінен быў даць падрыхтоўку да ўводзін польскай мовы як мовы навучання з 3. семестра.

Гісторыя Установа была створана ў 2001 годзе, згодна з дамовай паміж ПНТ і ўладамі Беларускага інстытута правазнаўства (БІП), як факультэт БІП. У чэрвені таго самага года ў філіялах школы пачалася першая рэкрутацыя. У 2006 г. Школа была ліквідавана БІП і на яе базе створаны іншы факультэтПаводле старонкі сайта БІП "История". З 2010 г. Школа рэарганізавана і дзейнічае як лінгвістычны цэнтр пры БІПКурсы польского языка, карта поляка, обучение в Польше //deal.by.

Літаратура

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:Палякі на Беларусі Катэгорыя:2001 год у Мінску Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вывучэнне польскай мовы