Штрудэль (, «віхор, варонка, вір») — аўстрыйская мучная страва ў выглядзе рулета са скручанага трубкай ліставога цеста з розным начынкай.
Салодкі штрудэль thumb|220px|Яблычны штрудэль Дэсертны штрудэль гатуецца са сметанковага цеста з начынкай з садавіны (яблык), ягад (клубніцы, вішня, брусніцы, маліна, разынкі і т.п.), тварагу (з ваніллю), а таксама з зернямі маку і карыцай або іншымі кампанентамі. Зверху ён можа быць пасыпаны цукровай пудрай.
Падаецца з узбітымі вяршкамі.
Звычайна штрудэль падаюць гарачымШеф-повар Михаил Ситников. Quality. Приложение к газете «Коммерсантъ», № 5 (21), 05.06.2009 з ванільным марожаным і шакаладным сіропам.
Штрудэль цудоўна спалучаецца з лёгкай кавай, напрыклад, латэ, ці гарбатай.
Іншыя віды штрудэля бульбяны штрудэль мясны штрудэль каўбасны штрудэль з крывянкай з салам і квашанай капустай штрудэль з ліверам.
Штрудэль у нацыянальных кухнях Штрудэль папулярны ва ўсіх нямецкамоўных краінах (прычым найбольшае распаўсюджванне атрымалі яблычны, грушавы і вішнёвы), а таксама ў славацкай, венгерскай, чэшскай і яўрэйскай кухнях.
У грэчаскай кухні ёсць свой аналаг штрудэля — бугаца.
Гл. таксама Яблычны пірог
Спасылкі Рэцэпты штрудэля па-аўстрыйску Рэцэпт яблычнага штрудэля Рэцэпт штрудэля з гарбузом
Катэгорыя:Аўстрыйская кухня Катэгорыя:Венгерская кухня Катэгорыя:Нямецкая кухня Катэгорыя:Чэшская кухня