Русалачка (марская панна, ) — статуя, адлюстроўвае персанаж з казкі «Русалачка», Ханса Хрысціяна Андэрсена, размешчана ў порце Капенгагена. Скульптура 1,25 м вышынёй і важыць каля 175 кг.
Гісторыя стварэння Аўтар — дацкі скульптар Эдвард Эрыксен. Адкрыта 23 жніўня 1913 г..
Вырабленая па замове сына заснавальніка бровара «Carlsberg» — Карла Якабсена, які быў зачараваны балетам па казцы Русалачка ў Каралеўскім тэатры Капенгагена. Ён прасіў прыму-балерыну, Элен Прайс, каб яна была мадэллю для статуі. Балерына адмовілася пазіраваць у аголеным выглядзе, і скульптар выкарыстаў яе ў якасці мадэлі толькі для галавы «Русалачкі». Для фігуры «Русалачкі» пазіравала жонка скульптара Элінэ ЭрыксенThe Little Mermaid statue in Copenhagen Harbor of the Hans Christian Andersen fairy tale figure The Little Mermaid — Copenhagen Pictures .
Копіі Русалачка стала адным з самых вядомых сімвалаў Капенгагена і сусветна вядомай славутасцю для турыстаў, пра што сведчыць той факт, што ў шматлікіх гарадах устаноўлены копіі статуі.
Тэрмін аховы аўтарскіх правоў на статую не скончыўся, і спадчыннікі скульптара, які памёр у 1959 годзе, патрабуюць платы за выкарыстанне яе копій і малюнкаўMichigan 'Little Mermaid' Statue Prompts Copyright Concern — WSJ.com.
Спасылкі
The Little Mermaid Gallery
Катэгорыя:Славутасці Капенгагена Катэгорыя:Пашкоджаныя творы мастацтва